Паважаныя навапалачане!

15.03.2026

Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных дзяржаўных свят - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Замацаваныя ў Асноўным Законе краіны каштоўнасці аб'ядноўваюць нас у рабоце на карысць і ў імя Айчыны.

Гэта імкненне жыць у міры і згодзе, захоўваць гераічную спадчыну і гістарычную памяць, гарантаваць бяспеку і справядлівасць у грамадстве.

Сёння наша задача - шанаваць, захоўваць і ўвасабляць у жыццё прынцыпы, абвешчаныя ў Канстытуцыі, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім жыхарам Наваполацка шчасця, здароўя і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы