«Кожная пятніца - роднае, сваё»!

20.12.2025

У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца - роднае, сваё», які накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы. У рамках праекта ўсім ахвочым прапануецца штотыдзень па пятніцах:

-насіць адзенне і абутак беларускіх вытворцаў;
-гатаваць з мясцовых прадуктаў;
-слухаць беларускую музыку;
-чытаць і размаўляць на беларускай мове і г.д.

Таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыняць удзел у праекце шляхам:

-правядзення выставак і дэгустацый тавараў айчыннай вытворчасці;
-афармлення вітрын, уваходных груп і (або) фотазон у нацыянальным беларускім стылі з выкарыстаннем сімволікі і хэш-тэгаў праекта #Дзеньроднагасвайга, #Дзеньроднагасвайго і інш.;
-музычнага афармлення: трансліраванне фонавай музыкі з "беларускімі матывамі", кампазіцый выканаўцаў айчыннай эстрады ў гандлёвых аб'ектах;
-іншых мерапрыемстваў, арганізаваных удзельнікамі самастойна, па тэме праекту.

Даведацца больш аб праекце або пакінуць сваё меркаванне можна па спасылцы.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы