Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе дазволіла нашай краіне выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці.
Народнае адзінства, перш за ўсё, - галоўная крыніца сілы нашай дзяржавы. Адзінства - гэта не проста аб'яднанне, гэта вышэйшая каштоўнасць, якая зашыта ў генетычны код кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гэта тое, што вызначае нас як народ, наш менталітэт і нашу ідэнтычнасць. І гэта застанецца нязменным ні пры якіх абставінах. Менавіта таму Дзень народнага адзінства заклікае кожнага з нас любіць сваю Айчыну, ганарыцца ёй і шанаваць яе.
Дарагія сябры! Шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба! Няхай гэты знамянальны дзень натхняе вас на новыя дасягненні.
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта