«Мэта акцыі - зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва», - адзначае намеснік начальніка Наваполацкага ГАНС Сяргей Журовіч.
У час комплексу мерапрыемстваў будуць праводзіцца:
- праверкі пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, захавання грамадзянамі правілаў бяспекі жыццядзейнасці;
- кансультацыі па ўхіленні парушэнняў;
- праверка наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
З пачатку года ў Беларусі ўжо адбылося 3209 пажараў, загінула 308 чалавек, з іх 3 дзеці.
Каб пазбегнуць бяды, ухіліце непаладкі і выконвайце правілы пажарнай бяспекі!