Выходныя - у рэжыме ўзмацнення

21.06.2025

У выходныя Дзяржаўтаінспекцыя працягне несці службу ва ўзмоцненым варыянце. Парушэнні з боку ўдзельнікаў дарожнага руху фіксуюцца з дапамогай рэспубліканскай сістэмы маніторынгу. У рэжыме галоснага і змешанага кантролю выкарыстоўваюцца беспілотнікі.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіць спецыяльнае мерапрыемства «Бяспечныя дарогі Віцебшчыны». Да рэйдаў прыцягнуты экіпажы спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС, а таксама нарады бліжэйшых раёнаў суседніх абласцей. Пад пільнай увагай - грубыя парушэнні ПДР, месцы масавага адпачынку грамадзян.

У прыярытэце - своечасовае выяўленне «бяспраўнікаў» і нецвярозых, у тым ліку п'яных пешаходаў і веласіпедыстаў, спыненне парушэнняў хуткаснага рэжыму, правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, праезду на забараняльныя сігналы святлафораў, перавозкі пасажыраў.

Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца, альбо вы заўважылі на праезнай частцы іншага ўдзельніка дарожнага руху ў стане ап'янення - неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы