Гэты дзень служыць напамінам пра пакуты і гераічны подзвіг народа, які перамог у самай кровапралітнай вайне ў гісторыі сучаснасці.
У самы цяжкі час вайны, у вырашальных бітвах, якія вызначылі зыход барацьбы з фашызмам, увесь савецкі народ згуртаваўся перад агульнай бядой, перад тварам пагрозы заняволення і фізічнага знішчэння, выявіў нябачаныя ўстойлівасць і мужнасць, быў адзіны на шматцяжкім, гераічным і ахвярным шляху да Перамогі, біўся насмерць.
Мы смуткуем аб загінуўшых, схіляем галовы перад памяццю тых, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітваў. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады паднімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.
Яшчэ жывыя героі і сведкі Вялікай Айчыннай вайны. І мы ўдзячныя за магчымасць сказаць ім: "Дзякуй за мір, за жыццё і свабоду, за Вялікі подзвіг і Вялікую Перамогу!" Вечная слава і вечная памяць героям Вялікай Айчыннай вайны!
У гэты святы для кожнага беларуса дзень шчыра жадаю навапалачанам дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі - міру і працвітання!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта