Перасоўвайся бяспечна!

24.04.2025

У Наваполацку супрацоўнікі ДАІ нагадалі ўразлівым удзельнікам дарожнага руху аб бяспецы на дарозе. Аматарам веласіпедаў і сродкаў персанальнай мабільнасці рэкамендавалі выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку, а таксама нагадалі аб няўхільным захаванні ПДР за межамі двароў і спартыўных пляцовак.

Дзяржаўтаінспектары падкрэслілі, што веласіпедысты і пешаходы на СПМ павінны глядзець па баках і пераканацца ў бяспецы перад тым, як выйсці на пешаходны пераход.

«Праводзіць час актыўна, за кіраваннем сродкаў персанальнай мабільнасці нашмат карысней, чым у тэлефоне ці за кампутарам. Важна выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе і выкарыстанні экіпіроўкі. Тады прагулкі на вуліцы будуць пакідаць толькі прыемныя ўспаміны» - удакладнілі супрацоўнікі ДАІ.

Для замацавання ведаў удзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак маляўнічыя памяткі, да якіх змогуць звярнуцца ў любой спрэчнай ці незразумелай сітуацыі, і святлоадбіўныя аксэсуары.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы