У Наваполацку прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні

22.04.2025

Пад кіраўніцтвам ратавальнікаў праведзены вучэнні па падрыхтоўцы органаў кіравання, сіл і сродкаў Наваполацкага гарадскога звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС

да дзеянняў пры ўзнікненні лясных і тарфяных пажараў, загаранняў сухой расліннасці. Асноўная мэта вучэнняў - практычная адпрацоўка "Плана абароны насельніцтва і тэрыторый горада Наваполацка ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару", ацэнка рэальнасці планавання мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый ад НС, звязаных з узнікненнем лясных і тарфяных пажараў, а таксама адпрацоўка ўзаемадзеяння зацікаўленых службаў.

Па тактычнай задуме з прычыны ўсталяванага сухога і ветранага надвор'я ў санітарна-ахоўнай лесапаласе горада Наваполацка ў раёне мікрараёна 10А ўзнік лясны пажар на плошчы
0,5 гектар. У выніку пажару ўзнікла моцнае задымленне ў горадзе і пагроза распаўсюджвання агню на газарэгулятарны пункт і падстанцыю.

Для каардынацыі работ створаны штаб. Акрамя ратавальнікаў у ліквідацыі НС бралі ўдзел: "Полацкі лясгас", "Наваполацкводаканал", Наваполацкі ўчастак сувязі РУП "Белтэлекам", Наваполацкі раён электрасетак, "Полацкгаз" і іншыя зацікаўленыя. У кожнага свая задача. Адны займаюцца ліквідацыяй пажару, іншыя ўладкаваннем мінералізаванай паласы вакол зоны пажару і высечкай дрэў, а нехта арганізуе падвоз паліва для запраўкі тэхнікі і разгортвае рухомы пункт харчавання на месцы НС.

Вынікі вучэнняў падвёў першы намеснік начальніка Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Янцэвіч.

- Усім дзякуй, сёння спрацавалі, як адзіны арганізм. Кожны выразна разумеў сваю задачу і выканаў яе. Упэўнены, што ў выпадку ўзнікнення рэальнай НС справімся нават лепш. Але, спадзяюся, сустракацца будзем толькі на вучэннях, - падсумаваў Мікалай Эдуардавіч.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы