Нагадаюць правілы бяспекі і раскажуць, як забяспечыць яе дома або на дачы.
Правераць працаздольнасць пажарных апавяшчальнікаў.
Усяго ў зборы прымуць удзел больш за 40 прадстаўнікоў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.
Збор дасць магчымасць вырашыць комплексныя задачы па правядзенню прафілактычнай работы ў жылым сектары з рознымі катэгорыямі грамадзян, а таксама дапаможа выявіць фактары, якія могуць пагражаць бяспецы жыццядзейнасці і прыняццю аператыўных мер па іх устараненню.
Паводле інфармацыі Наваполацкага ГАНС, у горадзе сёлета адбылося 8 пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года ў рэгіёне было зарэгістравана 9 пажараў, а гібелі не дапушчана.
Раман Грэк,
інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Наваполацкага ГАНС