З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

02.04.2025

Паважаныя навапалачане! Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Гэта свята - сімвал непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, умацавання ўсебаковага партнёрства.

Ён нагадвае нам пра агульныя дасягненні і здзяйсненні нашых продкаў, іх нязменную салідарнасць у самыя цяжкія часы.

У гэтым годзе Дзень яднання праходзіць пад знакам 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Непадзельная спадчына мінулага, у якой былі Вялікая Перамога і стваральная праца некалькіх пакаленняў, абумовіла лёсавызначальнае рашэнне разам будаваць сваю будучыню. Старэйшае пакаленне, ветэраны, героі Вялікай Айчыннай вайны зрабілі ўсё для таго, каб дзве краіны, два брацкія народы былі разам. Мы шануем нашу агульную гісторыю і тое, што ўжо дасягнута на шляху саюзнага аб'яднання. Абапіраючыся на добрыя традыцыі дружбы і добрасуседства, Беларусь і Расія прымнажаюць свае інтэлектуальныя магчымасці, навуковы і вытворчы патэнцыялы.

Пабрацімскія адносіны Наваполацка з гарадамі Расійскай Федэрацыі наглядна дэманструюць агульнае імкненне жыць у міры і згодзе, садзейнічаюць усебаковым зносінам і ўзаемадапамозе брацкіх народаў.

Няхай агульнае свята - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - заўсёды будзе сімвалам дружбы, духоўнай роднасці і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.

Сардэчна жадаю ўсім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягненні пастаўленых мэт!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы