Галіны бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з'яўляюцца найважнейшымі сектарамі эканомікі, без якіх немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё.
Менавіта да вашай працы навапалачане прад'яўляюць самыя высокія патрабаванні, бо вы з'яўляецеся гарантам забеспячэння іх камфорту і утульнасці.
Год добраўпарадкавання накладае на кожнага з вас падвышаныя абавязанні. Ад зладжанасці працы, добрасумленнасці і адзінства ў выкананні пастаўленых задач залежыць, наколькі папрыгажэе і зменіцца наш горад.
Упэўнены, што вашыя веды і вопыт дапамогуць рэалізаваць намечаныя планы, забяспечыць стабільную работу ўсіх прадпрыемстваў галіны.
Ад усёй душы дзякую вам за працавітасць, пастаянную самааддачу і добрасумленнае стаўленне да справы. Няхай вашыя намаганні па ўкараненні перадавых тэхналогій і інавацый у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі прывядуць да ўстойлівага развіцця і паляпшэння якасці жыцця ў нашым горадзе. Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра вам і вашым сем'ям, а прадпрыемствам - поспехаў і працвітання!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта