Галоўны Закон краіны ўвасобіў у сабе багаты гістарычны досвед, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства. За кожнай літарай гэтага асноватворнага дакумента стаіць чалавек як найвышэйшая каштоўнасць.
Абноўленая ў 2022 годзе Канстытуцыя, прынцыповыя змены і дапаўненні ў Асноўны Закон таксама сталі выказваннем волі людзей, дакладна пазначылі салідарны адказ на выклікі часу, нашу гатоўнасць абараняць свае прыярытэты і традыцыі.
Наша асноўная задача - шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, квітнеючую дзяржаву.
Дарагія навапалачане! Прыміце шчырыя пажаданні заўсёды ўпэўнена ісці да сваіх мэт, дабівацца поспеху, ставіць перад сабой самыя амбіцыйныя задачы і развівацца на карысць роднай краіны!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта