Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

04.03.2025

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі! Больш за стагоддзе органы ўнутраных спраў штодзённай самаадданай працай і мэтанакіраваным служэннем закону забяспечваюць правапарадак у нашай краіне,

робячы ўсё магчымае, каб нашы грамадзяне жылі ў спакоі, міры і згодзе.

Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак: змагаюцца са злачыннымі замахамі ў адносінах да асобы і інтарэсаў дзяржавы, ставяць заслон карупцыі, наркатрафіку, незаконнаму абароту зброі і гандлю людзьмі, супрацьстаяць кіберзлачыннасці.

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што законнасць і правапарадак у Наваполацку знаходзяцца ў надзейных руках. З году ў год міліцыянеры нашага горада годна пацвярджаюць свой прафесіяналізм, спраўляючыся з усімі ўскладзенымі задачамі. Вы – прыклад мужнасці для маладых пакаленняў і ўзор вернасці выбранаму абавязку. Дзякуй вам за бездакорную службу і значны ўклад у забеспячэнне законнасці і надзейнай абароны мірнага жыцця, стваральнай працы жыхароў нашага горада.

Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і мірнай службы на карысць Рэспублікі Беларусь!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы