Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях.
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінныя накіраваць свае заяўкі ў Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі).
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2025 г.
Удзел у конкурсе бясплатны.