Аўтамабіль павінен быць спынены. Яго, а таксама іншыя прадметы, якія адносяцца да аварыі, нельга перарухаць ці прыбіраць. Неабходна ўключыць светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку (ліхтар з мігатлівым чырвоным святлом) на адлегласці не менш як 15 м ад аўтамабіля ў населеных пунктах і 40 м - па-за населенымі пунктамі, застаючыся пры гэтым на месцы дарожна-транспартнага здарэння па магчымасці па-за праезнай часткай дарогі.
Калі ёсць пацярпелыя, неабходна прыняць усе меры для аказання ім неабходнай дапамогі. Варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміць аб тым, што здарылася ў міліцыю.
У адносінах да асоб, якія ўцяклі з месца ДТЗ, можа прымяняцца як АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ, так і Крымінальная адказнасць.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за пакіданне вадзіцелем месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі (пацярпеламу прычынены лёгкія цялесныя пашкоджанні, або адбылося пашкоджанне транспартных сродкаў або іншай маёмасці), прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права займацца.
Калі ж вадзіцель заведама пакінуў пацярпелага ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, ён панясе крымінальную адказнасць. Мерай пакарання за такое дзеянне з'яўляецца Арышт, абмежаванне або пазбаўленне свабоды на тэрмін да трох гадоў са штрафам. Правіламі дарожнага руху таксама прадугледжаны і выключэнні, калі можна пакінуць месца ДТЗ.
Так, калі ёсць пацярпелыя ў выніку дарожна-транспартнага здарэння і ім немагчыма аказаць неабходную дапамогу, або адсутнічае магчымасць выклікаць хуткую або адправіць іх у бліжэйшую бальніцу, вадзіцель можа пакінуць месца аварыі для выратавання жыцця і здароўя пацярпелага, папярэдне зафіксаваўшы ў прысутнасці відавочцаў становішча свайго аўтамабіля, сляды. І абавязкова паведаміць у ДАІ аб тым, што адбылося!
Калі ў ДТЗ трапілі толькі два транспартныя сродкі, і ніхто з удзельнікаў дарожнага руху не пацярпеў, вадзіцелі маюць законнае права разабрацца па факце здарэння шляхам запаўнення страхавога паведамлення або так званага "Еўрапратакола".
Пры гэтым, згодна з пунктам 31.4 Правілаў дарожнага руху, павінны быць адначасова выкананы наступныя ўмовы:
- у выніку здарэння шкода нанесена толькі транспартным сродкам, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ;
- ДТЗ адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў, у тым ліку ў выпадку спынення і стаянкі аднаго з іх;
- асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, маюць дзейнае права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;
- у дачыненні да транспартных сродкаў ёсць дзейныя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці іх уладальнікаў;
- вадзіцелі самастойна ўстанавілі віноўніка ДТЗ і маюць адзіную пазіцыю наконт прычын і абставін здарэння;
- вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, не прад'яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (ніхто з іх не знаходзіцца ў стане ап'янення);
- шкода, прычыненая кожнаму транспартнаму сродку, які ўдзельнічаў у ДТЗ, ацэньваецца вадзіцелямі ў памеры да 800 еўра.
Калі хаця б адна з вышэйпералічаных умоў не выканана, неабходна выклікаць супрацоўнікаў ДАІ!!!
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх вадзіцеляў! Будзьце максімальна ўважлівыя пры кіраванні любым відам транспарту! Выконвайце правілы дарожнага руху! Беражыце сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху!
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС