Касавы чэк у таксі як гарантыя абароны правоў пасажыра

13.02.2025

Вадзіцель пры аплаце паездкі наяўнымі грашыма або банкаўскай плацежнай карткай абавязаны выдаць пасажыру плацежны дакумент (чэк), атрымаўшы які пасажыр разумее, што яго грошы не прайшлі міма касы перавозчыка і з гэтай сумы будуць выплачаны падаткі.

Чэк не толькі пацвярджае аплату за набытыя паслугі таксі, але і гарантуе абарону правоў пацярпелага пры надыходзе страхавога выпадку (факт прычынення шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (або) страты, нястачы або пашкоджання (псавання) яго багажу пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра або пагрузкі, перавозкі або выгрузкі багажу).

Пры пасадцы ў аўтамабіль-таксі перад разлікам наяўнымі грашовымі сродкамі пасажыру варта пераканацца, што аўтамабіль-таксі абсталяваны праграмнай касай для таксі або касавым падсумоўваючым апаратам, сумешчаным з таксометрам (далей - касавае абсталяванне).

Пры адмове вадзіцеля выдаць чэк пры атрыманні ад пасажыра аплаты наяўнымі сродкамі за паездку пасажыр можа пакінуць свой зварот аб парушэнні парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры дапамозе сістэмы «обращения.бел» або здзейсніўшы званок у тэлефонную даведачную сістэму падатковых органаў «Кантакт - цэнтр».

Даведачна. Доступ да «Кантакт – цэнтру» падатковых органаў арганізаваны па адзіным тэлефонным нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі, альбо па нумары 8 (017) 229 79 79.

Пасажыр таксама мае права ва ўказаным парадку інфармаваць падатковыя органы аб правапарушэннях у наступных выпадках:

адсутнасць інфармацыі аб перавозчыку, вадзіцелі, аўтамабілі ў Рэестры;

ня ўключэнне, няспраўнасць касавага абсталявання;

неадпаведнасць памераў праведзенай аплаты кошту пазначанай у чэку паездкі;

адсутнасць у чэку прадугледжаных рэквізітаў (назва аўтамабільнага перавозчыка, УНП, дзяржаўны нумар аўтамабіля, дата і час пачатку і заканчэння паслугі, агульны кошт паслуг, унікальны ідэнтыфікатар (24 літарна-лічбавыя сімвалы і QR-код), іншая інфармацыя).

Пры здзяйсненні паездкі ў таксі з няспраўным або выключаным касавым абсталяваннем пасажыр у выпадку, калі адсутнічае магчымасць атрымання ЧЭКА мае права НЕ Аплачваць паездку!

У выпадку ўзнікнення канфліктнай сітуацыі і наяўнасці з боку вадзіцеля пагрозы прычынення шкоды жыццю або здароўю пасажыру рэкамендуецца ажыццявіць бясплатны званок па кароткім нумары 102 і паведаміць аб супрацьпраўных паводзінах вадзіцеля аўтамабіля-таксі.

Акрамя таго, пасажыр можа праверыць добрасумленнасць аўтамабільнага перавозчыка і ўдакладніць знаходжанне як вадзіцеля, так і аўтамабіля ў «Рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», прайшоўшы па спасылцы: https://reestr.mtkrbti.by

Даведачна. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2024 № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» уведзены дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр». У рэестр уключаюцца звесткі аб аўтамабільных перавозчыках, аб транспартных сродках, аб вадзіцелях транспартных сродкаў, аб дыспетчарах аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, аб дыспетчарах таксі.

ІМПЗ па г. Наваполацку

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы