ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі

03.02.2025

Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне ЦВК прайшло 3 лютага ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:

Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 119 272 галасы выбаршчыкаў;

Канапацкая Ганна Анатольеўна - 109 760 галасоў выбаршчыкаў;

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 5 136 293 галасы выбаршчыкаў;

Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 189 740 галасоў выбаршчыкаў;

Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 102 789 галасоў выбаршчыкаў.

Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 213 277 выбаршчыкаў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы