Кадравае прызначэнне ў Наваполацкім гарвыканкаме

31.01.2025

Начальнікам аддзела культуры Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта прызначаная Садоўская Алеся Рыгораўна. У 2007 годзе скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».

Таксама праходзіла перападрыхтоўку па напрамках «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» (2014) і «Правазнаўства» (2024).

Прафесійны шлях пачынала ў агульнаадукацыйных установах горада ў якасці педагога-арганізатара і настаўніка. У дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі "Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка" працавала на пасадах метадыста, загадчыка аддзела, намесніка дырэктара па ідэалагічна-выхаваўчай рабоце, дырэктара.

З сакавіка па кастрычнік 2024 года займала пасаду старшыні Наваполацкага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы