Сёння, калі звонку робяцца спробы, якія маюць на мэце пахіснуць устойлівыя прынцыпы і непарушныя ідэалы развіцця нашай суверэннай і міралюбівай краіны, вы працягваеце ўпэўнена служыць народу Рэспублікі Беларусь і з гонарам выконваць свой абавязак, стоячы на варце нацыянальных інтарэсаў.
Упэўненыя, што прафесіяналізм і беспрэцэдэнтная адказнасць, патрыятызм і стойкасць будуць і далей суправаджаць вас у штодзённай нялёгкай працы, якую вы абралі справай свайго жыцця.
Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой і паспяховай службы на карысць роднай Рэспублікі Беларусь.
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў