«На дарозе без памылак!»

17.12.2024

Пад такой назвай ДАІ Наваполацка 17 снежня правядзе прафілактычныя мерапрыемствы. Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама павышэнне адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей на дарозе.

За 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у якіх трое дзяцей загінулі, раненні атрымлівалі 54 чалавекі. Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ўзмоцнены кантроль паблізу ад устаноў адукацыі.

У час правядзення мерапрыемстваў будзе выкарыстоўвацца негалосны і змешаны кантроль, адпрацоўкі нерэгулюемых пешаходных пераходаў паблізу ад устаноў адукацыі па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі транспартных сродкаў, які не прадастаўляе перавагу ў руху пешаходам, а таксама спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы