Будучыня - за маладым пакаленнем

26.11.2024

У рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі!», ініцыяванага ніжняй палатай парламента, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзяніс Карась правёў дыялогавую пляцоўку са студэнтамі юрыдычнага факультэта ПДУ.

У сваім выступленні Дзяніс Мікалаевіч акцэнтаваў увагу на значэнні ўдзелу моладзі ў маючых адбыцца выбарах, адзначыўшы, што менавіта ім трэба будзе вызначаць будучыню краіны. Спікер падкрэсліў, што сёння вельмі шмат залежыць ад маладых спецыялістаў, якія сваімі ініцыятывамі і прапановамі, актыўнай добрасумленнай работай павінны дастойна прадоўжыць дзяржаўны курс на будаўніцтва моцнай і незалежнай Беларусі.

У сустрэчы таксама прыняла ўдзел старшыня камісіі па эканоміцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Алена Круглікава. Яна расказала аб дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы і праектах, якія рэалізуюцца маладымі лідэрамі, заклікала студэнтаў быць актыўнымі не толькі ў вучобе, але і ў грамадска-палітычным жыцці краіны.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы