Аб прызыўной кампаніі

10.10.2024

У адпаведнасці з Планам правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў верасні - лістападзе 2024 года, 9 кастрычніка 2024 года ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама - старшыні Віцебскай абласной прызыўной камісіі Дурнова В.В.,

праведзены інструктарска-метадычны збор з членамі абласной, старшынямі і членамі раённых (гарадскіх) прызыўных камісій па арганізацыі і правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве верасні - лістападзе 2024 года.

На зборы былі растлумачаны патрабаванні нарматыўных прававых актаў па пытаннях арганізацыі прызыву, даведзены асаблівасці і парадак правядзення чарговага прызыву з пастаноўкай адпаведных задач.

Вызначаны асноўныя шляхі і напрамкі ўдасканалення сістэмы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і дзейнасці службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, ваенных камісарыятаў Віцебскай вобласці па яе рэалізацыі.

Акрамя таго, удзельнікі збору абмеркавалі праблемныя пытанні пры арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў прызыву.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы