Восеньскі кірмаш у Наваполацку

07.10.2024

12 кастрычніка з 8.00 да 15.00 гадзін у Наваполацку па вуліцы Маладзёжнай (раён плошчы Будаўнікоў) адбудзецца пашыраны восеньскі кірмаш па продажы бульбы, гародніны, садавіны, саджанцаў, мясамалочнай прадукцыі, жывой сажалкавай рыбы і іншых спажывецкіх тавараў.

Удзел у кірмашы прымуць сельгасвытворцы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы, прадпрыемствы - вытворцы аграпрамысловага комплексу Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Полацкага, Расонскага і іншых раёнаў.

Таксама паведамляем, што на рынку «Дзісна» (вул. Блахіна, 12) і рынку «Гандлёвы шэраг «Арлова» (вул. Армейская, 72Б) праходзяць штотыднёвыя (субота, нядзеля) продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы