У цемры будзьце асцярожныя на дарозе!

19.09.2024

У сувязі з пачаткам восеньскага сезона і скарачэннем светлавога дня ў перыяд з 19 па 24 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена папярэджанню ДТЗ у цёмны час сутак.

Супрацоўнікі ДАІ давядуць да насельніцтва правілы бяспечных паводзін, у тым ліку пры руху на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці, растлумачаць меры бяспекі на пешаходных пераходах. З улікам сезоннага фактару нагадаюць аб неабходнасці і правілах выкарыстання святлоадбіўнай прадукцыі.

Запланавана правядзенне рэйдаў па адпрацоўцы найбольш аварыйна-небяспечных участкаў дарог і пешаходных пераходаў з прыцягненнем да адказнасці веласіпедыстаў і пешаходаў, якія парушаюць ПДР, а таксама ігнаруюць захаванне хуткасных рэжымаў і правілы праезду пераходаў вадзіцеляў.

З пачатку года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі 67 пешаходаў і 27 веласіпедыстаў, у кожным пятым выпадку загінуўшыя знаходзіліся ў стане ап'янення.

У выпадку выяўлення на дарозе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў паведамляйце іх каардынаты па тэлефоне 102.

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы