Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе дазволіла нашай краіне выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Адзінства - гэта не проста аб'яднанне, гэта вышэйшая каштоўнасць, якая зашыта ў генетычны код кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гэта тое, што вызначае нас як народ, наш менталітэт і нашу ідэнтычнасць. І гэта застанецца нязменным ні пры якіх абставінах.
Шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту і мірнага неба!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў