Інтэрактыўная пляцоўка для маленькіх навапалачан

13.09.2024

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, у Наваполацку ярка і маштабна прайшло сямейнае свята «Горад шчаслівага дзяцінства», якое аб'яднала сотні дзяцей і дарослых у абноўленым парку ў раёне сярэдняй школы №4.

Тут разгарнулася мноства забаўляльных, спартовых і пазнавальных пляцовак. Супрацоўнікі АДАІ Наваполацкага ГАУС арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, накіраваную на бяспеку дарожнага руху.

З юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху праводзіліся гутаркі па бяспечным знаходжанні паблізу праезнай часткі, разбіраліся «дарожныя пасткі», з якімі хлопцы могуць сустрэцца ў паўсядзённым жыцці.

Усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны тэматычныя ўлёткі і сувенірная прадукцыя ад арганізатараў мерапрыемства.

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы