Акцыя арыентавана на растлумачэнне патрабаванняў ПДР у частцы перамяшчэння на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.
Нарады ДПС будуць несці службу паблізу пешаходных пераходаў. У гэты перыяд інспектары асаблівую ўвагу нададуць кантролю за выкананнем ПДР веласіпедыстамі і пешаходамі на сродках персанальнай мабільнасці, а таксама вадзіцелямі (як яны ўступаюць дарогу).
Ключавая мэта акцыі - гэта ліквідацыя прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму і фарміраванне ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС