У гэты дзень, 80 гадоў таму, вызвалены і ляжачы ў руінах Мінск стаў сімвалам свабоды беларускага народа, з 3 ліпеня 1944 года для нашай зямлі пачаўся адлік новага, мірнага часу.
Наш горад не спазнаў жахаў і гора Вялікай Айчыннай вайны. Але для навапалачан, як і для ўсяго беларускага народа, Дзень Незалежнасці мае вялікае значэнне. У гэтыя святочныя дні мы аддаём даніну памяці нашым землякам, першабудаўнікам горада, якія абаранілі свабоду і незалежнасць на франтах бітваў, у партызанскіх атрадах і ў тыле.
У нашы дні, дзякуючы прынцыповай пазіцыі Прэзідэнта, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, накіраванай на стваральную працу і дыялог у вырашэнні дзяржаўных пытанняў, Беларусь набыла статус моцнай і незалежнай дзяржавы. Наша краіна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць дастойную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.
Дарагія сябры! Нас аб'ядноўвае любоў да нашага горада і краіны, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю малую радзіму і Рэспубліку Беларусь яшчэ мацней і прыгажэй. Мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Гэта ў нашых сілах, і мы ўпэўненыя, што суверэнітэт і незалежнасць заўжды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.
У гэты дзень жадаем вам, шаноўныя навапалачане, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, міру, паразумення, згоды і дабрабыту!
Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і дасягненнямі на карысць нашай Радзімы!
З Днём Рэспублікі!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў