Паважаныя навапалачане!

22.06.2024

Дата 22 чэрвеня 1941 года - трагічная для ўсяго беларускага народа. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто першымі прыняў вераломны ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, тых, чые жыцці забрала самая кровапралітная вайна ў гісторыі нашай краіны.

Памяць аб усіх, хто загінуў на полі бою, аб удзельніках партызанскага руху, падполля, ахвярах канцлагераў, ветэранах вайны жывая ў сэрцы кожнага беларуса. І мы – спадкаемцы Вялікай Перамогі, павінны быць вартыя гэтай свяшчэннай памяці.

У найжорсткіх баях нашы продкі выявілі праўдзівы патрыятызм і сілу духу, аддаючы ўласныя жыцці за будучыню сваёй краіны. Беларускі народ змучаны і папялёны падняўся з руін і здолеў пабудаваць моцную і квітнеючую дзяржаву. Менавіта таму, мы, нашы дзеці і ўнукі сёння жывем пад мірным небам, не ведаючы горычы войн і канфліктаў.

Мы, нашчадкі вызваліцеляў, абавязаны памятаць вялікі подзвіг савецкага народа. Сёння абавязак кожнага з нас захаваць і прымножыць
сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, традыцыі і культуру Беларусі. Пакуль мы адзіныя ў сваіх ідэалах свабоды, міралюбнасці і справядлівасці - нас не зламаць!

Дарагія навапалачане! Мы ўсе любім нашу родную краіну. Давайце ж шчыра пажадаем ёй міру, спакою і росквіту.

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы