Будуць прыняты дадатковыя меры па спыненні парушэнняў асобамі, якія кіруюць двухколавым транспартам.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, санкцыі артыкула прадугледжваюць па ч. 1 - штраф у памеры 100 б. в. з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады, ч. 2 прадугледжвае штраф 200 б. в. з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 5 год.
Асобы кіраўнікі транспартнага сродку не маючы права кіравання, могуць быць падвергнуты спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 б.в.!
Нарады ДПС правядуць мэтанакіраваныя адпрацоўкі аўтадарог і вуліц, нададуць увагу аб'ектам гандлю і ўстановам, якія працуюць у кругласутачным рэжыме. Калі вам стала дакладна вядома ці маюцца падазрэнні аб спробах нецвярозага ваджэння, а таксама знаходжання на праезнай частцы п'яных пешаходаў і веласіпедыстаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху - паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС