Выконвайце чысціню ў лесе!

11.06.2024

Вялікая колькасць людзей імкнецца за горад, на прыроду, адпачыць на беразе возера ці рэчкі, парыбачыць ці сабраць грыбоў і ягад. Знаходзячыся ў лесе ці на возеры, некаторыя грамадзяне не лічаць патрэбным клапаціцца аб захаванасці і чысціні прыроды (пакідаюць пасля сябе горы смецця, пустых бутэлек, тым самым забруджваюць тэрыторыю).

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе грамадзян што, згодна з артыкулам 16.22 КаАП Рэспублікі Беларусь «Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці», за забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліны. базавых велічыняў, на індывідуальных прадпрымальнікаў да 25 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу да 50 базавых велічыняў.

Паведаміць аб фактах браканьерства можна звярнуўшыся ў Полацкую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Полацк, вул. Чарнышэўскага, д.5а або па тэлефоне «гарачай лініі» 77-43-27.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы