Забяспечана бяспека пры правядзенні ўрачыстых лінеек, прысвечаных заканчэнню навучальнага года.
За час СКС "Увага - дзеці!" супрацоўнікамі ДПС ДАІ на тэрыторыі г. Наваполацка спынена каля 470 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Было выяўлена 3 вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення, 5 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без права кіравання, а таксама 150 факта руху вадзіцеляў у светлы час сутак без уключанага блізкага святла фар.
34 вадзіцелі прыцягнуты да адказнасці за непрадастаўленне перавагі пешаходам на пешаходных пераходах. Перарвана 8 фактаў парушэння правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў.
За час правядзення СКС "Увага-дзеці!" на тэрыторыі г.Наваполацка ДТЗ з удзелам непаўналетніх не зарэгістравана.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу на тым, што спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!" скончылася, але летнія вакацыі толькі наступілі, Таму непаўналетнія ўдзельнікі дарожнага руху па-ранейшаму ў зоне падвышанай рызыкі.
Паважаныя бацькі! Не падвяргайце сваіх дзяцей небяспекі, прышпіліце іх у аўтамабілі і самі выкарыстоўвайце рамяні бяспекі. Памятайце, жыццё і здароўе Вашых дзяцей у Вашых руках. Дзіця бярэ прыклад з Вас паспрабуйце зрабіць усё магчымае, каб ахаваць дзяцей ад няшчасных выпадкаў на дарогах!
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС