Стартавала дэкада кібербяспекі

27.05.2024

З 27 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Дэкада кібербяспекі». Недастатковы ўзровень лічбавай пісьменнасці, а таксама даверлівасць нашых грамадзян прывялі да росту колькасці інтэрнет-злачынстваў. У бягучым годзе больш за 800 жыхароў вобласці, сярод якіх 14 непаўналетніх, сталі ахвярамі кібермахляроў.

Амаль палова злачынстваў учыняецца ў Віцебску, жанчыны ў 2 разы часцей становяцца ахвярамі падману.

Большасць з пацярпелых размаўлялі ў мэсэнджэры з невядомымі або спрабавалі купіць тавар у сацыяльных сетках. Аднак самыя буйныя страты ў тых, хто паверыў 🥷🏻куратарам крыптавалютных біржаў або інвестыцыйных праектаў, і ўклаў свае грошы, чакаючы хуткі і высокі прыбытак, але ў выніку застаўся ні з чым.

У перыяд акцыі супрацоўнікі міліцыі нададуць увагу навучэнцам і работнікам працоўных калектываў. Яны раскажуць пра самыя актуальныя сцэнары падману грамадзян і спосабы ўцягвання ў кіберзлачынны ланцужок, а таксама пра тое, як не стаць ахвярай падману.

Наваполацкі ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы