Дарагія навапалачане!

12.05.2024

Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! У другую нядзелю мая мы штогод усёй краінай ушаноўваем сімвалы сваёй Радзімы. Іх сэнсавае напаўненне складаецца з традыцыйных каштоўнасцяў нашага народа,

адлюстроўвае міласэрнасць і прыязнасць, душэўную шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што маем, пры гэтым мы захоўваем непарушную пазіцыю ў ахове незалежнасці і суверэнітэту сваёй дзяржавы.

Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне датычнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.

Дарагія навапалачане! Жадаем вам жыць у міры і згодзе, і заўсёды памятаць, што мы - самастойная нацыя, грамадзяне суверэннай дзяржавы. Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, а нашай Рэспубліцы Беларусь стабільнасці і працвітання!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы