Паважаныя навапалачане! Дарагія ветэраны!

09.05.2024

Шчыра віншуем вас з 79-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! Дзевятае траўня - асаблівы і лёсавызначальны дзень у нашай гісторыі. Гэты дзень служыць напамінам пра пакуты і гераічны подзвіг народа, які перамог у самай кровапралітнай вайне ў гісторыі сучаснасці.

У самы цяжкі час вайны, у вырашальных бітвах, якія вызначылі зыход барацьбы з фашызмам, увесь савецкі народ згуртаваўся перад агульнай бядой, перад тварам пагрозы заняволення і фізічнага знішчэння, выявіў нябачаныя ўстойлівасць і мужнасць, быў адзіны на шматцяжкім, гераічным і ахвярным шляху да Перамогі, біўся да смерці ў найжорсткіх баях на зямлі, на моры і ў небе.

Мы смуткуем аб загінуўшых, схіляем галовы перад памяццю тых, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітваў. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады паднімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Яшчэ жывыя героі і сведкі Вялікай Айчыннай вайны. І мы ўдзячныя за магчымасць сказаць ім: "Дзякуй за мір, за жыццё і свабоду, за Вялікі подзвіг і Вялікую Перамогу!". Вечная слава і вечная памяць героям Вялікай Айчыннай вайны!

У гэты святы для кожнага беларуса дзень шчыра жадаем навапалачанам дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі - міру і працвітання!

Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы