Велікодныя святкаванні спрыяюць зацвярджэнню ў грамадстве непераходзячых духоўных каштоўнасцей і традыцый, захаванню найбагацейшай гістарычнай і культурнай спадчыны.
Хрыстова Уваскрэсенне аб'ядноўвае мільёны людзей, дапамагаючы спасцігаць хрысціянскія запаведзі і напаўняе ўнутраны свет імкненнем здзяйсняць праведныя і добрыя справы. Няхай гэтае радаснае свята, якое праслаўляе перамогу жыцця над смерцю і дабра над злом, надасць вам новых сіл і ўпэўненасці ва ўсіх добрых пачынаннях.
У гэтыя светлыя Велікодныя дні жадаем праваслаўным вернікам здароўя, дабрабыту і ўсяго самага добрага! Хрыстос уваскрэс!
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў