Ён прыходзіць да нас як сімвал салідарнасці ўсіх, хто сумленна працуе, сваімі рукамі ствараючы сучаснасць і будучыню нашага любімага Наваполацка і роднай Беларусі. Для людзей старэйшага пакалення Першамай – гэта напамін пра працоўную рамантыку маладосці і сімвал вялікіх дасягненняў.
Для маладой змены - свята вясны, новых ідэй, смелых рашэнняў. Менавіта таму свята працы - добрая нагода выказаць падзяку ўсім, хто сумленна працуе на карысць горада і краіны.
У гэты святочны дзень зычым усім жыхарам Наваполацка здароўя і шчасця, міру і дабрабыту! Няхай ваша праца заўсёды прыносіць вам матэрыяльны дастатак і маральнае задавальненне.
Ігар Бурмістраў,
старшыня Наваполацкага гарадскога
выканаўчага камітэта
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў