Адкрыццё мотасезона адбылося!

28.04.2024

Доўгачаканая падзея сабрала каля 500 матацыклаў і больш за 1000 удзельнікаў, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. Адкрывалі сезон вялікім мотапрабегам па Наваполацку і Полацку, прымеркаваным да святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матацыклісты ўсклалі кветкі да помніка «Першая палатка», а таксама ўшанавалі памяць загінуўшых салдат у гады вайны ля мемарыяльнага комплексу «Курган Бяссмерця».

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы