Асобна Кіраўнік дзяржавы закрануў назначэнне экс-памочніка камандуючага ўнутранымі войскамі - начальніка ўпраўлення мабілізацыйнай падрыхтоўкі і тэрытарыяльнай абароны Ігара Бурмістрава старшынёй Наваполацкага гарвыканкама. «Ведаю, што ты і сам у гэтым зацікаўлены. Для мяне вельмі цікавы такі варыянт. Ваенныя людзі ў дастаткова маладым узросце заканчваюць службу (і армейцы, і ўнутраныя войскі, і іншыя), і адседжвацца дома - гэта неяк не для іх. Я перакананы, што ваенныя людзі справяцца і з грамадзянскай працай», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час ён заўважыў, што Наваполацк - няпросты рэгіён. «Я вельмі чакаю, што вы ўвойдзеце ў курс справы і возьмеце пад кантроль усё, што тычыцца функцыянавання прадпрыемстваў і людзей, і я буду чуць толькі добрае пра вашую працу. Але абавязкова пабуду ў Наваполацку, пагляджу на гэты варыянт кадравага прызначэння», - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.