Разам для зялёнай Беларусі!

04.04.2024

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў Полаччыны прыняць удзел у адзіным дні азелянення. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вясной і восенню традыцыйна ініцыіруе акцыі па навядзенні парадку на зямлі,

добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. І гэты год не стаў выключэннем: у рамках Года якасці ведамствам аб'яўлена экалагічная акцыя "Разам для зялёнай Беларусі!".

У гэтую суботу, 6 красавіка, Мінпрыроды правядзе ў Беларусі адзіны дзень азелянення. Мы запрашаем кожнага жыхара і госця нашай краіны прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве і тым самым унесці свой уклад у агульную вялікую справу - захаванне прыроды роднага краю. Разам для зялёнай Беларусі!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы