Віншаванне кіраўніцтва Наваполацка

31.03.2024

Паважаныя навапалачане, вернікі каталіцкай канфесіі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Вялікім і Светлым днём Уваскрэсення Хрыстова! У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка раскрываецца насустрач цудоўнай навіне аб Хрыстовым Уваскрэсенні.

Дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з'яўляецца імкненне да стварэння і добрых спраў. Гэты душэўны ўздым дае нам сілу дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечай цеплыні і міласэрнасці.

Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад выпрабаваннямі. І з новымі сіламі ладзім будучыню, у якой ёсць годнае месца кожнаму чалавеку.

Дарагія сябры! Жадаем, каб хрысціянскія каштоўнасці і далей былі духоўнай заслонай для ўсіх нас, а радасць велікодных дзён напаўняла душы мудрасцю, адзінствам і згодай. Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова напоўніць ваш дом мірам, цеплынёй і ўтульнасцю.

Хрыстос Уваскрос!

 

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы