Гэты дэвіз звяртае нашу ўвагу на тое, як сучасныя тэхналогіі ўзбагачаюць нашы магчымасці захоўваць і выкарыстоўваць лясы.
Інавацыі цалкам змянілі тое, як мы сочым за нашымі лясамі. Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму даследнікі і ляснічыя карысталіся папяровымі картамі і запісвалі свае назіранні ад рукі. Маніторынг лясоў патрабаваў значных намаганняў і фінансавых затрат, і многія краіны, якія развіваюцца не маглі сабе дазволіць выдзяляць такія сумы на ахову лясоў. Неабходныя былі спецыялізаваныя будынкі з грувасткай апаратурай, а апрацоўка інфармацыі займала шмат часу і патрабавала кваліфікаванага персанала.
Зараз жа весці назіранні і збіраць інфармацыю можа практычна любы чалавек, і яму дастаткова для гэтага мець толькі смартфон ці ноўтбук. Палягчаюць задачу і беспілотныя лятальныя апараты, дазваляючы аглядаць вялізныя плошчы за адзін паход. Часам нават не трэба фізічна знаходзіцца ў лесе, спецыялістам даступны сотні высакаякасных спадарожнікавых здымкаў, а на арбіце знаходзяцца апараты, здольныя перадаваць даныя ў рэальным часе. Развіццё ж тэлекамунікацый зрабіла гэтую інфармацыю даступнай амаль імгненна па ўсім свеце. Дзякуючы інавацыйнаму і празрыстаму маніторынгу лясоў удалося прадухіліць каля 13,7 мільярда тон выкідаў вугляроду.
Інавацыі дазваляюць спецыялістам аператыўна выяўляць разбуральныя лясныя пажары і выпадкі незаконнай высечкі лясоў, але нягледзячы на гэта штогод наша планета страчвае 70 мільёнаў гектараў лесу з-за адных толькі пажараў. Інавацыі патрэбны нам і для таго, каб аднаўляць лясы.
Немагчыма пераацаніць значэнне лясоў для жыцця на Зямлі. Разумнае, устойлівае выкарыстанне лясных багаццяў - залог таго, каб выканаць нашы кліматычныя абавязацельствы і дасягнуць ЦУР. Развіццё навукі і тэхнікі, з'яўленне зусім новых галін - такіх, як штучны інтэлект, адкрывае перад чалавекам шматабяцаючыя магчымасці. І наш абавязак – выкарыстоўваць усе магчымасці, каб аднавіць і адрадзіць лясы. Заклад нашага будучага росквіту складаецца з двух складаемых: Лясы і інавацыі.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
(крыніца: «Эка-Інфа»)