Сёлета на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 4 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх траўміравана 2 дзіцяці-пешаходы і 3 непаўналетнія пасажыры.
Дзяржаўтаінспектары ўзмоцняць кантроль на пешаходных пераходах па выяўленні вадзіцеляў, якія не далі перавагі ў руху пешаходам як днём, так і ў вячэрні час. Правядуць і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правілаў дарожнага руху пешаходамі.
Асаблівую ўвагу нададуць практычнай адпрацоўцы навыкаў бяспечных паводзін школьнікаў на маршруце "Дом - школа - дом".
Бацькам важна паўтараць з дзецьмі правільны алгарытм дзеянняў пры пераходзе дарогі.
Фота Віктара Арлова