Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь працягвае заставацца гарантам правоў і свабод грамадзян, адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства.
Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, стабільнасці і эфектыўнай работы ўсіх галін улады.
Дарагія навапалачане! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, а нашай суверэннай Беларусі - міру і працвітання.