За 2023 год на службу ў Віцебскую мытню прынята каля 60 службовых асоб. Усе маладыя супрацоўнікі з годнасцю прайшлі прафесійны адбор і нясуць службу як у г. Віцебску, так і на мытных пастах: Аршанскім, Наваполацкім і «Бігосава».
Для тых маладых людзей і іх бацькоў, якія яшчэ толькі выбіраюць свой напрамак у атрыманні вышэйшай адукацыі, прапануем звярнуць увагу на спецыяльнасць «мытная справа». Навучанне спецыяльнасці «мытная справа» магчыма ў некалькіх вышэйшых навучальных установах нашай краіны, у тым ліку на ўмовах дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, з наступным працаўладкаваннем у мытныя органы.
Калі Вы хочаце абараняць эканамічныя інтарэсы сваёй краіны, мець прэстыжную прафесію з дастойнай аплатай працы і быць часткай дружнага калектыву - Віцебская мытня запрашае Вас у свае рады!
Кансультаванне па тэлефонах Віцебскай мытні: 8(0212)-350-249; 350-357; 350-250.
Па матэрыялах Віцебскай мытні