У рамках мерапрыемства супрацоўнікамі ДАІ будуць арганізаваны рэйды па месцах, у якіх найбольш верагодна з'яўленне вадзіцеляў, якія кіруюць транспартам у нецвярозым стане, а таксама не маюць права кіравання. Кантроль будзе ажыццяўляцца як галосна, так і негалосна.
Нагадваем, што кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, або адмова ад праходжання праверкі прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам да 5 гадоў. У выпадку кіравання аўтамабілем асобай, якая не мае права кіравання, накладаецца штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь, а пры паўторнасці на працягу года - ад 20 да 50 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення з'яўляецца адной з прычын ДТЗ і нярэдка абарочваецца для вінаватага і яго ахвяр самымі цяжкімі наступствамі.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, калі вы сталі сведкам таго, што за руль аўтамабіля садзіцца чалавек у стане ап'янення, ці які не мае права кіравання, не заставайцеся абыякавыя, патэлефануйце па тэлефоне 102, тым самым Вы, магчыма, выратуеце не адно жыццё.
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС