«Не застанься абыякавым!»

22.02.2024

Пад такім дэвізам 23 лютага ДАІ горада Наваполацка правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Яго мэта - прафілактыка здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ. За 2023 год на тэрыторыі Віцебскай вобласці было ўчынена 18 такіх ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў.

Усе віноўнікі здарэнняў былі ўстаноўлены супрацоўнікамі ДАІ і прыцягнуты да адказнасці.

Аналіз паказвае, што вадзіцелі баяцца наступлення адказнасці за ўчыненае дзеянне або знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. А, магчыма, кіруюць транспартным сродкам, не маючы на гэта правы.
Як правіла, вышук уцекачоў - справа часу. Таму трэба заўсёды памятаць, што, калі ДТЗ усё ж здарылася, ні ў якім разе нельга пакідаць месца здарэння.

Правілы дарожнага руху дакладна вызначаюць канкрэтныя дзеянні вадзіцеля пасля ўчынення ДТЗ. Аўтамабіль павінен быць спынены. Яго, а таксама іншыя прадметы, якія адносяцца да аварыі, нельга перарухаць ці прыбіраць. Неабходна ўключыць светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку на адлегласці не менш як 15 метраў ад аўтамабіля ў населеных пунктах і 40 метраў - за горадам. Калі ёсць пацярпелыя, неабходна прыняць усе меры для аказання ім неабходнай дапамогі. Варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміць аб тым, што здарылася ў міліцыю.

У адносінах да асоб, якія ўцяклі з месца здарэння, можа прымяняцца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Так, кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за пакіданне вадзіцелем месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да 2 гадоў. Калі ж вадзіцель заведама пакінуў пацярпелага ў небяспечным для жыцця і здароўя стане - ён панясе крымінальную адказнасць.

У сваю чаргу, Правіламі дарожнага руху прадугледжаны выключэнні, калі можна пакінуць месца ДТЗ. Так, калі ёсць пацярпелыя ў выніку ДТЗ і ім немагчыма аказаць неабходную дапамогу, або адсутнічае магчымасць выклікаць хуткую або адправіць іх у бліжэйшую бальніцу, вадзіцель можа пакінуць месца аварыі для выратавання жыцця і здароўя пацярпелага, папярэдне зафіксаваўшы ў прысутнасці відавочцаў становішча свайго аўтамабіля, сляды і прадметы, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння.

Істотную дапамогу ДАІ ў пошуку схаваных вадзіцеляў аказваюць грамадзяне, якія не застаюцца абыякавымі да бяды і паведамляюць вядомую ім інфармацыю аб абставінах здарэнняў, а часам і самі затрымліваюць зламысніка. Ёсць нямала прыкладаў, калі дзякуючы менавіта такой інфармацыі грамадзян былі ўстаноўлены вінаватыя ў аварыях. Таму калі Вы сталі відавочцам ДТЗ, кіроўца якога з месца здарэння ўцёк, паведаміце пра гэта па тэлефоне «102».

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы