«Узаемапавага - заклад бяспекі!»

26.01.2024

Пад такім дэвізам 26 студзеня 2024 г. на тэрыторыі горада Наваполацка пройдзе рэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Яго мэта - прапаганда захавання Правілаў дарожнага рухамі ўсімі яго ўдзельнікамі.

Значны ўплыў на ўзровень бяспекі дарожнага руху аказвае недысцыплінаванасць вадзіцеляў транспартных сродкаў і пешаходаў. У большасці выпадкаў дарожна-транспартныя здарэнні здзяйсняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху, а таксама ігнаравання ПДР.

Асноўнай прычынай учынення ДТЗ на тэрыторыі Віцебскай вобласці застаецца парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў. Кожны вадзіцель павінен пастаянна памятаць, што ў адпаведнасці з пунктам 116 ПДР пры пад'ездзе да неругілюемага пешаходнага пераходу і (або) веласіпеднага пераезду ён павінен прадаставіць перавагу пешаходу і ўступіць дарогу веласіпедысту.

Пешым удзельнікам дарожнага руху таксама не варта забываць аб тым, што, нават маючы права на пераважнае скрыжаванне дарогі, у адпаведнасці з пунктам 18.2 ПДР, ім забараняецца затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі, якая раздзяляе сустрэчныя і спадарожны патокі транспартных сродкаў.

Бясконцае высвятленне ўдзельнікамі дарожнага руху хто мае рацыю, а хто вінаваты ні да чаго не прывядзе. Неабходна ведаць і выконваць ПДР. Бо гэта закон дарог, напісаны коштам жыццяў людзей загінуўшых у ДТЗ, якія сталі інвалідамі і страцілі сваё здароўе. Ён удасканальваецца з улікам дарожна-транспартнай абстаноўкі, якая складваецца ў Рэспубліцы Беларусь, а значыць неабходна рэгулярна павышаць свой адукацыйны ўзровень і вывучаць дзеючыя нормы.

Памятайце: толькі няўхільнае выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху прывядзе да зніжэння колькасці аварый на дарогах і цяжкасці іх наступстваў.

Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы