Якія дакументы патрэбны грамадзянам для нарыхтоўкі дроў?

15.12.2023

Калі вы - жыхар сельскай мясцовасці або актыўны дачнік, які наведвае сваю загарадную хату ў халады, і вырашылі не марнавацца на куплю дроў, а нарыхтаваць іх самастойна, варта памятаць аб юрыдычных нюансах гэтай справы. Перш, чым адправіцца ў лес па дровы, неабходна атрымаць дазвольны дакумент.

Згодна з Лясным кодэксам дазвольным дакументам на нарыхтоўку грамадзянамі драўніны ў невялікім аб'ёме з'яўляецца ордэр. Па ім можна нарыхтаваць да 50 кубаметраў лесу, але не больш за. Каб атрымаць ордэр, трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва. Там растлумачаць, на якім участку і якія дрэвы трэба секчы. Ордэр неабходна мець пры сабе падчас правядзення рубкі. Ён жа з'яўляецца неабходным дакументам для вывазкі лесапрадукцыі. Вывозіць нарыхтаваную драўніну можна толькі пасля яе абмеру службовай асобай лясніцтва і прастаўленні ім адзнак у адпаведных графах ордэра.

Плата за самастойна нарыхтаваную дроўную драўніну, як правіла, невялікая. У адрозненне ад незаконных высечак, якія могуць абысціся парушальніку ўтрая даражэй. Штраф за высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць 20 базавых велічыняў у эксплуатацыйных лясах і да 30 базавых велічынь у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах.

Па дадатковую інфармацыю або пра факты браканьерства просім звяртацца ў Полацкую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тэлефон: 77-43-27.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы