У аўторак, 19 снежня 2023 года, начальнік Наваполацкага гарадскога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Уладзіміравіч Князюк правядзе «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях паступлення на службу ў Следчы камітэт, следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС.
Таксама будуць растлумачаны пытанні навучання па мэтавым накіраванні ў інтарэсах Следчага камітэта на юрыдычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.
Грамадзяне змогуць задаць пытанні асабіста з 9 да 13 гадзін па тэлефоне 50 52 32.